kurgus (kurgus) wrote,
kurgus
kurgus

Хлусяць, натуральна!

«А! Дык ты за бандэраўцаў? Во што робіцца! Куды глядзіць Лукашэнка? І ў яго завяліся бандэраўцы! Мала ён вас душыў! Душыць вас трэба! Такіх, як ты!»
(С)тырено у Алены Германович, СЁННЯ. Як адна расіянка прасіла прэзідэнта, каб ён мяне задушыў // Naviny.by , 18.03.2014

Там вообще душевно:
Калі верыць мясцоваму радыё «З вуснаў у вушы», то за апошні месяц шмат хто з насельніцтва Гомеля, вельмі шмат людзей былі забітыя, знявечаныя, згвалчаныя і абрабаваныя на тэрыторыі суседняй краіны. Праўда, афіцыйныя крыніцы не пацвярджаюць гэтую «інфармацыю». Хлусяць, натуральна!

Ледзь не кожны жыхар Гомеля лічыць за гонар зараз мець гісторыю пра «стрыечнага брата жонкі суседкі знаёмага калегі суседскага сабакі гаспадара дзеда», які пацярпеў, калі ехаў з Украіны. Там яго забілі, жонку — згвалцілі, грошы і аўтамабіль — забралі. І абавязкова прымусілі спяваць «Ще не вмерла Украіна!». На каленях. Сам жа той суседскага сабакі гаспадара стрыечны брат былой жонкі начальніка майго дзядзькі сястры пяць дзён ішоў з Чарнігава дахаты. Па лясах. У міліцыю, натуральна, ён (яна, яно) не звяртаўся — ні ва Украіне, ні тут, у РБ. Чаму? Страшна ж, канечне! Запалоханыя абарыгены ўзіраюцца-услухваюцца з трывожнай надзеяй у тэлевізар: ну чаго там скажуць, калі ўжо будзе парадак і не страшна?
Tags: Беларусь, Россия, Украина, Этнография современности
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments